Мы такога яшчэ не бачылі! Як на поўначы Беларусі святкуюць сапраўднае Купалле
Ці можа сёння Купалле быць нечым большым за прывычны набор з вянкоў, вогнішча і карагода? Іншымі словамі, ці існуе цяпер магчымасць адчуць усю глыбіню старадаўняга свята нароўні з нашымі продкамі? Аўтэнтыку мы паспрабавалі знайсці ў геаграфічным цэнтры Еўропы — у вёсцы Шо Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, на беларускім Паазер’і. Пабывалі там і дзелімся ўражаннямі.